Краіна казак

Запрашаем бацькоў і дзетак у захапляльнае падарожжа па "Краіне казак"!

Праілюстраваныя і агучаныя дзіцячыя кнігі, вясёлыя песенькі ды мілагучныя калыханкі, чытанкі, мультфільмы, і ўсё гэта на беларускай мове!

Кнігі дзеткам:
- беларускія народныя казкі
- аўтарскія казачныя гісторыі
- пазнавальныя кнігі
Усе кнігі яскрава праілюстраваныя і прафесійна агучаныя, разлічаныя на дашкольны і малодшы школьны ўзрост.

"Чытанка для дзіцячага садка" утрымлівае больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў.

Песенькі:
Слухаючы музычныя творы dream-band "Агатка" цяжка ўседзець на месцы, бо гэта суцэльная весялосць і гарэзлівасць! У "Краіне казак" вы знойдзеце песні на словы беларускіх паэтаў (Р.Барадуліна, І.Бурсава, А.Хадановіча і інш.), а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Альбом "Мой сябар анёлак" - супольны музычны праект Змітра Вайцюшкевіча, WZ-orkiestra і салістаў з шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага!

Калыханкі:
Улюбёныя і малавядомыя, аўтэнтычныя і сучасныя, — ў "Краіне казак" вы знойдзеце калыханку на любы густ. І нават зможаце прачытаць і вывучыць словы, каб наступным разам праспяваць яе свайму дзіцяці самім!

Калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча абавязкова прыдуцца даспадобы і дзеткам, і дарослым!

35 аўтарскіх аўдыёказак Сяргея Вітушкі, Алены Масла і Ігара Кузьмініча, "Казачкі на добры сон" Віталя Краўчанкі!

Карткі Домана для самых маленькіх.

І шмат, шмат беларускіх мультфільмаў.
Чытаць больш
Згарнуць
4,9
254 усяго
5
4
3
2
1
Загрузка…

Што новага

Шмат перакладзеных дыяфільмаў, і казкі братоў Грым
Чытаць больш
Згарнуць

Дадатковая інфармацыя

Абноўлена:
30 кастрычніка 2018 г.
Памер
35M
Усталёўкі
1 000+
Гэта версія
3.1
Патрабуецца Android
4.0 і вышэй
Ацэнка змесціва
Пастаўшчык
Aleś Bułojčyk
Распрацоўшчык
Miensk, Belarus
©2019 GoogleУмовы выкарыстання сайтаПрыватнасцьРаспрацоўшчыкіВыканаўцаАб кампаніі Google|Месцазнаходжанне: Злучаныя Штаты АмерыкіМова: беларуская
Купляючы гэты тавар, вы ажыццяўляеце трансакцыю з Плацяжамі Google і згаджаецеся з Умовамі абслугоўвання і Паведамленнем аб канфідэнцыяльнасці Плацяжоў Google.