Мастак, паэт, празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым (09.09.1936 –
16.08.2003 гг.) нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскае
мастацкае вучылішча. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду.
Пісаў вершы і прозу, якія друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Нёман”,
“Полымя”, на старонках беларускіх газет і альманахаў. Аўтар кніг паэзіі “У
барвах зямлі” (2001), “Паралелі” (2003), “В пространстве и времени” (2007),
“Дзён маіх лепшыя дні” (2014) і кнігі прозы “Маўклівыя сумныя птушкі”
(2011). У 2024 годзе была запісана аўдыёкніга яго выбраных вершаў.