“Вершы і песні з Беларусі” гэта другі эксклюзіўны аўдыёзборнік двух творцаў з Беларусі, якія пішуць свае творы як летапіс сучасных падзей у Беларусі і за яе межамі. Аўдыёзборнік, які мы прапануем паважанаму слухачу, гэта калейдаскоп розных тэм і вобразаў, якія хвалююць і цікавяць шмат людзей розных узростаў, асабліва беларусаў, якія знаходзяцца ў Беларусі і за яе межамі. Тут Вы знойдзеце грамадства і палітыку, філасофію і лірыку, легенды і гісторыю. Асноўная тэма зборніку – сучаснае жыццё ў Беларусі ў тых умовах, якія склаліся на сённашні дзень.
У зборнік увайшлі некалькі аўтарскіх песень на вершы Б. Ірзвіцкай, К. Жывойты, а так сама песні на вершы беларускіх паэтаў У. Караткевіча і В. Пазнякевіча.
Пра аўтараў.
Конрад Жывойта, паэт, пісьменнік, аўтар п’есы “Уладар і Сумленне”, сааўтар аўдыёзборніку "Цемра сыдзе“.
Бервета Ірзвіцкая, спявачка, кампазітарка, паэтка, лаўрэатка прэміі Ф. Аляхновіча, сааўтарка аўдыёверсіі п’есы “Уладар і Сумленне” і аўдыёзборніку “Цемра сыдзе”.
Раім паслухаць зборнік “Вершы і песні з Беларусі” усім, каму цікава сучасная беларуская паэзія, хто марыць пра свабоду і жыццё ў вольнай Беларусі.
Спадзяемся, што ў гэтым аўдыёзборніку Вы знойдзеце творы, якія закрануць Вашае сэрца і адгукнуцца ў душы. Аўтары будуць удзячныя Вам за падабайкі і каментары.
Прыемнага праслухоўвання!