Раптам ён спыніўся перад носам Мамы Му:
—Што я тут раблю?
—Не ведаю. Ты сказаў: “Калядны вечар…”
—У мяне ж для мяне ніводнага падарунка! У мяне зараз адымуцца крылы!
—Але му-у, як гэта для цябе? Ты дорыш падарункі самому сабе?
Крумкач працягваў бегаць:
—Ну вядома ж, бо інакш у мяне не будзе ніводнага падарунка! Усё, у мяне няма часу, я паляцеў дахаты. Пакуль!