—Не! — запярэчыў Крумкач.
—Чаму не? — здзівілася Мама Му.
—Ты ж карова, Мама Му.
—Але горку паставілі тут, побач з нашым лугам. Ну давай, Крумкач, — сказала Мама Му.
—Кар! Гэта ж для дзяцей, Мама Му. Звычайна тут купаюцца дзеці. Дзецям вельмі падабаецца з’язджаць з горкі. Таму яе тут і паставілі. А не таму, што побач ваш луг. Разумееш?
—Хадзем туды, — прапанавала Мама Му.