Паэтычнае маўленне Аксаны Данільчык адначасова вельмі натуральнае і высокамастацкае… Унутраная змястоўная дынаміка застаецца выразнай, бо паэтызуецца ў гэтай кнізе само адчуванне быцця ў яго невычэрпнасці, хісткасці і няўлоўнасці. Алесь Дуброўскі, “Скарына”
Ікастычная паэзія Аксаны Данільчык, беларускай паэткі, перакладчыцы і даследчыцы літаратуры, паддаецца шматлікім інтэрпрэтацыям, дзякуючы глыбіні паэтычнага слова аўтаркі, якое раскрывае самую прыхаваную сутнасць яе разнастайнай творчасці. Вершы Аксаны складзеныя нібы мазаікі: увага да дэталяў, што вынікае з асобных словаў, паўзаў і маўчанняў паэтычнага рытму злучае гэтыя элементы ў аднародную і маляўнічую выніковую кампазіцыю. Сальваторэ Дзі Марцо, “Eroica Fenice”
Кніга атрымалася сапраўды сучаснай, надзвычай сугучнай усім актуальным працэсам — ад сацыяльна-культурных да літаратурна-мастацкіх... Анатоль Брусевіч, “Наша вера”
… у зборніку “Час знешняй адсутнасці” шмат твораў з адкрытай структурай і адкрытымі для дадумвання тэзамі. Паэтэса нібы вядзе даўні дыялог з чытачом-інтэлектуалам, які ўслед за ёй абжывае розныя мацерыкі і кантыненты, рэаліі культурнага і сацыяльна-палітычнага жыцця іншых краін у розныя стагоддзі, аднак галоўнай крыніцай натхнення застаецца родная Беларусь. Святлана Калядка, “Таўбін”