Песьні тралейбусных рагуляў: казкі і проза жыцьця

· Skaryna Press
Ebook
116
Pages
Eligible

About this ebook

Кніга кароткіх апавяданьняў "Песьні тралейбусных рагуляў: казкі і проза жыцьця" стала ў свой час першай кнігай гей-прозы, апублікаванай па-беларуcку. Яна таксама была першай кнігай Уладзіслава Гарбацкага, які сёньня жыве ў Вільні.

Брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:

Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песьня і сьвята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам.

Зборнік заўсёды карыстаўся попытам: жыцьцё геяў і іхны досьвед, верагодна, прыцягвае ўвагу чытацтва, аднак апроч "Песьняў тралейбусных рагуляў" зусім няшмат на гэтую тэму дагэтуль было напісана па-беларуску. Кніга ў выніку стала цікавым мастацкім сьведчаньнем доўгай эпохі, якая ўсё ніяк не закончыцца. На гэта зьвярнула ўвагу літоўская літаратурная газэта Šiaurės Atėnai, калі заўважыла, што ў зборніку У. Гарбацкага 

паўстаюць забытыя і нязручныя тэмы сучаснай Беларусі, зьвязаныя зь беларускай мовай, атэізмам, фэмінізмам і жыцьцём геяў пры Лукашэнку.

Асобныя апавяданьні з кнігі перакладаліся на славенскую, нямецкую і ангельскую мовы.

Цяпер насьпеў час для новага выданьня гэтай прыгожай кнігі, каб дапамагчы нам уявіць новую Беларусь, дзе будзе камфортнае месца для квір-людзей, якія гавораць па-беларуску і на іншых мовах, і прымяраюць на сабе бясконцае мноства розных іншых ідэнтычнасьцяў – шчасьлівую Беларусь.

About the author

Сацыялінгвіст, палітоляг, пісьменьнік і перакладнік. Адзін зь першых у Беларусі дасьледнікаў і публіцыстаў на тэмы, зьвязаныя з жыцьцём і гісторыяй ЛГБТК-супольнасьці. Адмысловец у галіне гендэрных і ЛГБТК+ дасьледваньняў, гендэрнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фэмінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі. Аўтар некалькі кнігаў прозы і перакладаў.

Rate this ebook

Tell us what you think.

Reading information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can listen to audiobooks purchased on Google Play using your computer's web browser.
eReaders and other devices
To read on e-ink devices like Kobo eReaders, you'll need to download a file and transfer it to your device. Follow the detailed Help Center instructions to transfer the files to supported eReaders.