Выпадак

· Skaryna Press
5.0
5 reviews
Ebook
73
Pages
Eligible

About this ebook

«Выпадак» – першая кніга беларускага паэта, празаіка, калумніста Дзмітрыя Рубіна. Дзмітрый транслюе думку, што пісьменнік усё жыццё піша адзін твор. Быццам разрозненыя і цэльныя вершы з'яўляюцца гранямі, фрагментамі, вынікамі аднаго жывога і цэлага і таму павінны быць і прычынай для жывога і цэлага. Калі разрозненыя вершы складваюцца ў цэльны твор-зборнік, яны адначасова страчваюць нейкі былы голы кантэкст і набываюць новы. Яны – не частка аўтара ці свету, у якім ён пісаў. Яны –не аўтабіяграфічныя агрызкі і не каментары да аўтарскай рэальнасці. Яны – адзін новы твор, і разглядаюцца ў кантэксце гэтага новага твора. Прычыны і матывы ўзнікнення асобнага верша падаюць пад кантэкстам твора. Не мае значэння, якога колеру шторы прымусілі напісаць радок. Зʼяўляецца скразная мелодыя, якой не было ў вершах паасобку, якая цяпер ідзе праз іх, нават у выглядзе паўзы. Холад, страты, надзеі, Смерць, жыццё. Забыўшы пра свайго аўтара, вобразы робяцца паўнаважнымі персанажамі. А аўтар – толькі яшчэ адной незаўважнай і ў большасці непатрэбнай гранню раней свайго твора. Апошняя кропка ў творы – гэта апошні крок. Аўтар выходзіць у акно і не мае значэння ўсё, што было да гэтага кроку, толькі гэты палёт, ад аўтарскай кропкі, да чытацкай.

Ratings and reviews

5.0
5 reviews

About the author

Нарадзіўся ў вёсцы Сачаняты. Скончыў Рэчыцкі педагагічны каледж. Не скончыў БДУ (факультэт філасофіі і сацыяльных навук). Паэт, празаік, калумніст часопіса. Выпускнік "Школы маладога пісьменніка", удзельнік разнастайных міжаўтарскіх праектаў і конкурсаў. У жыцці рыбачыў толькі аднойчы, але мае мару прасядзець некалькі вечнасцей з вудай на краі неба.

Rate this ebook

Tell us what you think.

Reading information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can listen to audiobooks purchased on Google Play using your computer's web browser.
eReaders and other devices
To read on e-ink devices like Kobo eReaders, you'll need to download a file and transfer it to your device. Follow the detailed Help Center instructions to transfer the files to supported eReaders.