Дубовые яблочкі: апавяданні

· Skaryna Press
5.0
5 reviews
Ebook
224
Pages
Eligible

About this ebook

Героі гэтых апавяданняў не звязаны паміж сабой, але іх гісторыі паяднаны адзіным мінулым і ўплеценыя ў падзеі, якія нікога з нас не пакінулі ўбаку. Адных герояў і гераіняў пазнаеш адразу; у іншых гісторыях і дыялогах бачыш сябе, сяброў або суседзяў. „Дубовые яблочкі“ — гэта шчыры і смелы праект асабістага летапісу, які пачынаецца па-руску, а заканчваецца на беларускай мове і на роднай аўтарцы паляшуцкай гаворцы.

АД АЎТАРКІ

„Дубовые яблочкі“ пачыналіся з пратэстаў у 2020 го­дзе. На той час я ўжо восем год жыла ў Новай Зеландыі (Аатэароа) і не магла выходзіць на беларускія вуліцы, таму вырашыла пратэставаць сваімі апавяданнямі. Так на­ра­дзі­ліся многія тэксты гэтага зборніка. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў ім з’явіліся апавяданні пра вайну. Тады ж мяне пачало разрываць знутры, і мой лепшы сябра Б нагадаў мне, што мая бабуля, да якой я кожны дзень на ровары ездзіла па малако, была беларуска­моў­най і што разам з гэтым малаком я ўсмактала бе­ла­рускую мову. У той час я вельмі скептычна ад­нес­ла­ся да гэтага напаміну, але пасля амаль трыццаці год вырашыла пачаць пісаць па-беларуску. Так у „Дубовых яблочок“ з’явіўся другі раздзел — „Мова“.

Назва першага раздзела, „Язык.“, заканчваецца кроп­кай, а ў другім, „Мова“, яе няма. Гэта таму, што з языком я скончыла свае адносіны, а вось з мовай мае стасункі толькі пачынаюцца.

Discover more

Ratings and reviews

5.0
5 reviews

About the author

Вольга Касцюк жыве ў Новай Зеландыі (Аатэароа). Яе апавяданні, вершы, эсэ і пераклады публікаваліся ў часопісах, анталогіях і анлайн-выданнях па ўсім свеце. У сваёй творчасці яна часта закранае тэмы, актуальныя для фемінісцкай літаратуры, пытанні дэкаланізацыі і моў.

Rate this ebook

Tell us what you think.

Reading information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can listen to audiobooks purchased on Google Play using your computer's web browser.
eReaders and other devices
To read on e-ink devices like Kobo eReaders, you'll need to download a file and transfer it to your device. Follow the detailed Help Center instructions to transfer the files to supported eReaders.