Як вынікае з назвы анталёгіі, — стваральнікі абмежаваліся артыкуляваньнем мужчынскай гомасэксуальнасьці. Першы канкрэтны крок да беларускай квір-літаратуры мусіў быць недзе зроблены, і ён мусіў быць практычна асягальны. Так сталася гістарычна ў нашым выпадку, што ён датычыў артыкуляваньня мужчынскага досьведу.
У кожным выпадку, выклікі і спэцыфіка беларускіх геяў заслугоўваюць асобнага разгляду. Гэты пласт грамадзтва і культуры ніколі не праяўляўся паўнавартасна і публічна як суб’ект. Упершыню беларускае чытацтва мае анталёгію, якая прапануе погляд на літаратуру знутры гей-досьведу. Яна апісвае тое, што самі геі вызначаюць як гей-культура і гей-літаратура.
Палітоляг, сацыялінгвіст, аўтар і перакладнік.