Нарадзіўся 22.03.1991 у г.п. Мір. Паэт, перформер, магістр філалогіі (літаратуразнаўства).
Скончыў ШМП пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (2013, 2020).
Друкаваўся ў шэрагу беларускіх часопісаў (“Дзеяслоў”, “Маладосць” і інш.), на шматлікіх інтэрнэт-парталах (“Таўбін”, Двоеточие, полутона і інш.), а таксама ў калектыўных зборніках “Вот они, а вот мы”, “На языке тишины” (2021).
Вершы перакладаліся на украінскую, польскую, шведскую, рускую, эстонскую і англійскую мовы. Перакладае з украінскай і шведскай.
Лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2021) за дэбютную кнігу вершаў “Вада пачынае жыць”.
Удзельнік міжнародных фестываляў перформанса і мастацтва “Ребра Евы”, “Performensk”, “Carbonarium”, “NOW”.
Удзельнік ВІА “Красный Борщевик”.