Партрэт Дорыяна Грэя: раман

· Skaryna Press
Ebook
296
Pages
Eligible

About this ebook

Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? 

Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.

Упершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?

Пад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.

Спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт...

Discover more

About the author

Оскар Уайльд (1854–1900) — бліскучая і трагічная постаць сусветнай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Дубліне, атрымаў адукацыю ў Оксфардзе і вельмі хутка скарыў лонданскую публіку сваёй вострай дасціпнасцю, экстравагантнасцю і — так выглядала — невычэрпным талентам да афарызму. Ён станавіўся, так бы мовіць, самым папулярным прадметам для размоў у салоне — у любым салоне.

За яркімі манерамі хаваўся пісьменнік надзвычайнай глыбіні. П’есы, паэзія, эсэ і адзіны раман О. Уайльда падымаюць пытанні эстэтыкі, маралі, ідэнтычнасці, а таксама — крывадушша і бязлітасці добрапрыстойнага грамадства, якое патрабуе паслухмянасці, але патаемна захапляецца безліччу трансгрэсій. Жыццё О. Уайльда скончылася катастрофай: ён быў асуджаны і пакараны за тое, кім ён быў, а не за тое, што зрабіў. Ён памёр у Парыжы ва ўзросце сарака шасці гадоў, але яго словы перажылі ўсё, што было скіравана супраць яго. Яны працягваюць захапляць, правакаваць і бянтэжыць чытацтва да сёння.

Оскар Уайльд (1854–1900) — бліскучая і трагічная постаць сусветнай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Дубліне, атрымаў адукацыю ў Оксфардзе і вельмі хутка скарыў лонданскую публіку сваёй вострай дасціпнасцю, экстравагантнасцю і — так выглядала — невычэрпным талентам да афарызму. Ён станавіўся, так бы мо...

Rate this ebook

Tell us what you think.

Reading information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can listen to audiobooks purchased on Google Play using your computer's web browser.
eReaders and other devices
To read on e-ink devices like Kobo eReaders, you'll need to download a file and transfer it to your device. Follow the detailed Help Center instructions to transfer the files to supported eReaders.