Рэспубліка глухіх

· Skaryna Press
Ebook
79
Pages
Eligible

About this ebook

Дзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну. 

Ашаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву. 

Кніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай. 

Адначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту. 

“Глухія не вераць у цішыню, — піша Ілля Камінскі. — Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”.

Шмат хто адзначаў, што «Рэспубліка глухіх» – на мяжы паэзіі і драматургіі, гэта «гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет», як гаворыцца ў анатацыі, з ілюстрацыямі вакол (сканструяванай) мовы жэстаў. Але гэтая кніга – яшчэ і паэтычнае сведчанне, вынайдзены аўтарам спосаб гаварыць пра вайну і акупацыю, рэпрэсіі і гвалт. У беларускай прасторы часам гаворыцца пра немату як адну з праяваў жыцця ў дыктатуры. Кніга ж выбудаваная вакол канцэпту глухаты – глухаты (не)наўмыснай як спосабу калі не супрацьстаяць гвалту, дык прынамсі зменшыць узаемадзеянне з ім. Кніга чытаецца па-беларуску магічна, за што вялікі дзякуй перакладчыцам. Выкшталцоныя і дакладныя паэтычныя формулы Іллі Камінскага вельмі натуральна гучаць у перакладзе. — Ганна Янкута, аўтарка і перакладчыца.

About the author

Ілля Камінскі нарадзіўся ў Адэсе, цяпер амерыканскі грамадзянін. Аўтар паэтычнага зборніка “Dancing in Odessa” і сурэдактар “The Ecco Anthology of International Poetry”. Уладальнік прэміі Whiting Award, стыпендый Lannan Literary Fellowship і Guggenheim Fellowship, фіналіст міжнароднай прэміі Neustadt International Prize for Literature. Яго творы перакладзены на больш як на дваццаць моў.

Юля Цімафеева — беларуская паэтка і перакладчыца. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі і дакументальнай кнігі “Мінскі дзённік”. Перакладае паэзію і прозу з англійскай і іншых моў. Уладальніца прэміі Карласа Шэрмана (2021) за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна.

Вальжына Морт — беларуская паэтка, нарадзілася ў Менску, жыве ў ЗША, піша па-беларуску і па-англійску. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі, кніг перакладу, рэдактарка паэтычных анталогій. Апошняя кніга паэзіі — “Песні для мёртвых і ўваскрэслых” — атрымала International Griffin Poetry Prize, UNT Rilke Prize, а таксама Kaser Prize за нямецкае выданне. Уладальніца стыпендый Guggenheim, American Academy in Rome, Lannan Foundation, National Endowment for the Arts, Amy Clampitt Foundation, а таксама Civitella Ranieri Foundation.

Rate this ebook

Tell us what you think.

Reading information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can listen to audiobooks purchased on Google Play using your computer's web browser.
eReaders and other devices
To read on e-ink devices like Kobo eReaders, you'll need to download a file and transfer it to your device. Follow the detailed Help Center instructions to transfer the files to supported eReaders.