Раман атрымаў 2-е месца ў прэміі Ежы Гедройця-22 „за чароўнае запрашэнне чытача ў свет чалавечай годнасці, пералівістых думак і абэртонаў“...
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, пісьменніца, перакладчыца, лінгвістка, мыслярка. Аўтарка кніг паэзіі „Словы, якія са мной адбыліся“, „Граматыка снегу“, „Чорныя макі“, Няголены ранак“ і інш., рамана „Кэмэл-Трэвэл“, кніг для дзяцей „Сумны суп“, „Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі“ і інш.
Творы перакладзены больш чым на 10 моў свету. На нямецкай выйшаў раман „Кэмэл-Трэвэл“ (Droschl Verlag, 2021), а таксама зборнік вершаў „Mutantengarten“ (Edition Thanhäuser, 2020). На англійскай — кніга вершаў „In My Garden of Mutants“ (ARC Publications, 2021).
Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.)
Cайт: hapeyeva.org