Жыровіцкі абраз Божай Маці — ікона Багародзіцы, якая з'явілася ў Жыровічах (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). Шануецца цудатворнай у Праваслаўнай царкве і Каталіцкай царкве (уключаючы Беларускую грэкакаталіцкую царкву). Адна з найбольш шанаваных святыняў у Беларусі. Свята абраза 7 (20) мая. На месцы з'явы абраза стаіць Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.
www.zhirovichi-monastery.by