Пры распрацоўцы праекту не заўсёды зразумела, на што сышло больш часу, а што прынесла больш грошай.
Менавіта фіксацыя затрачанага часу і запісы аб тым, колькі кожную гадзіну каштаваў, дапамогуць вырашыць праблему.
У гэтым дадатку можна:
- Занесці спіс тыпаў работ і пазначыць ім кошт па змаўчанні
- Для кожнага тыпу працы пазначыць свой колер для зручнейшага ўспрымання спісу і графікаў
- Пры неабходнасці, уручную пазначыць кошт работ за час, напрыклад, калі ўдалося прадаць гадзіну даражэй чым звычайна
- Зрабіць выбарку за розныя перыяды і паглядзець зводную справаздачу з пабудовай графікаў затрачанага часу і сумы грошай
Беражыце час і зарабляйце пабольш.