FischTracker - гэта просты трэкер часу. Калі вы калі-небудзь клаліся спаць і думалі, куды знік ваш дзень, гэта дадатак для вас.
Наладзьце катэгорыі і заданні (задачы), а затым пераключайце таймер пры пераходзе ад аднаго задання да наступнага.
FischTracker распрацаваны для прастаты і лёгкасці выкарыстання. Ён сканцэнтраваны на прадукцыйнасці і кіраванні часам. Ён накіраваны на тое, каб адказаць на такія пытанні, як "Колькі часу я праводжу на сустрэчах кіраўніцтва?" ці "Ці ўдаецца мне пароўну размяркоўваць свой час паміж даследаваннямі і выкладаннем?"
FischTracker не падыходзіць для выстаўлення рахункаў і ўліку.