Shattered Pixel Dungeon

4,8
139 тыс. водгукаў
1 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Рэйтынг: 7+
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту гульню

Shattered Pixel Dungeon- гэта класічны пакрокавы рагалік, які лёгка зразумець, але цяжка асвоіць. Кожная гульня - унікальны выклік. Пяць розных герояў, выпадкова згенераваныя ўзроўні і ворагі, а таксама сотні прадметаў для даследвання і выкарыстання. ShatteredPD абнаўляецца кожныя 2-3 месяцы, так што ў гульні заўсёды знойдзецца нешта новае.

Выберыце свайго героя


Кожны з пяці гульнявых персанажаў мае унікальныя механікі і стыль гульні. Крушыце галавы за нязломнага Ваяра або за смяротную Фехтавальшчыцу, спапяляйце ворагаў за магутнага Мага, выкарыстоўвайце перавагі мясцовасці ў сваіх мэтах за ўтойлівага Разбойніка або трапную Паляўнічую!

Па меры праходжання падзямелля вы будзеце зарабляць ачкі, якія можна выдаткаваць на таленты, выбраць падклас і атрымаць магутныя здольнасці для позняй гульні. Вы можаце ператварыць Фехтавальшчыцу ў Майстра клінкоў, якая выкарыстоўвае дзве зброі адначасова, Мага ў Ведзьмака, які высмоктвае душу, Паляўнічую ў вынослівую Захавальніцу або выпрабаваць мноства іншых магчымасцяў!

Даследуйце падзямелле


Падзямелле ў ShatteredPD кожны раз генеруецца з выпадковымі пакоямі, прадметамі, пасткамі і ворагамі. У кожнай гульні вы будзеце знаходзіць рыштунак, а таксама збіраць ці ствараць расходныя матэрыялы, якія дапамогуць вам у цяжкай сітуацыі. Існуе вялікая разнастайнасць таго, што вы можаце сустрэць ад забегу да забегу і ад лакацыі да лакацыі.

Па меры праходжання падзямелля вы будзеце знаходзіць рыштунак, які можна зачароўваць і паляпшаць для ўтварэння магутнай экіпіроўкі героя. Падпальвайце ворагаў зачараванай зброяй, прабівайцеся скрозь ворагаў у магутнай брані, нанасіце сур'ёзныя страты, выкарыстоўвайце перавагі мноства палачак, пярсцёнкаў і магічных артэфактаў.

Дамагчыся поспеху або памры


Падзямелле напоўнена ворагамі, пасткамі, босамі і іншымі небяспекамі, якія імкнуцца пакласці канец вашаму жыццю! Змагайцеся з варожымі дзікімі звярамі ў каналізацыі і пячорах, з вар'яцкімі злодзеямі і стражнікамі ў вязніцы, з акультнымі слугамі ў паўшым горадзе дварфаў і, магчыма, з чымсьці яшчэ больш жахлівым глыбей...

Усё гэта робіць гульню даволі складанай, але не хвалюйцеся! Наўрад ці вы пераможаце з першай спробы, але ёсць шмат хітрасцяў і стратэгій, вывучыўшы якія, вы абавязкова возьмеце сваю першую перамогу!

Больш за дзесяць гадоў у распрацоўцы


Shattered Pixel Dungeon - гульня з адкрытым зыходным кодам, заснаваная на Pixel Dungeon ад Watabou (упершыню выпушчанай у канцы 2012 года). Распрацоўка пачалася ў 2014 годзе як праект па рэбалансіроўцы арыгінальнай Pixel Dungeon, але за апошнія 8 гадоў праект вырас да паўнавартаснай гульні!

Некаторыя фішкі:
* 5 герояў, у кожнага з якіх 2 падкласа, 3 здольнасці для позняй гульні і больш за 25 талентаў.
* Больш за 250 прадметаў, уключаючы рыштунак, расходныя матэрыялы і прадметы, створаныя з дапамогай алхіміі.
* 5 рэгіёнаў падзямелляў, 26 паверхаў, больш за 100 тыпаў пакояў і трыльёны магчымых плановак паверхаў.
* Больш за 60 тыпаў ворагаў, 30 пастак і 5 дэталёва прапрацаваных босаў, якія патрабуюць вашых навыкаў.
* 9 выклікаў і больш за 100 дасягненняў.
* Рэжымы інтэрфейсу для вялікіх і маленькіх экранаў, падтрымка некалькіх тыпаў ўводу.
* Абнаўленні прыкладна раз у квартал з новым кантэнтам, выпраўленнямі і паляпшэннямі.
* Падтрымка многіх моў дзякуючы актыўнай гульнявой супольнасці.
Абноўлена
4 чэр 2024 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
Праграма можа збіраць гэтыя тыпы даных
Месцазнаходжанне, Дзеянні ў праграмах і Інфармацыя пра праграмы і іх прадукцыйнасць
Даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе
Не ўдалося выдаліць даныя

Ацэнкі і агляды

4,8
130 тыс. водгукі
Владислав Давидович
4 студзеня 2024 г.
Отличная и очень сложная игра, до сих пор выходят обновления, и крутая
3 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?

Новае

v2.4.0 features a new category of item: trinkets! They are more about tweaking gameplay variables than giving direct power or utility.

There are also a bunch of smaller additions and tweaks, most notably to the Duelist and to Alchemy. Be sure to check the changes screen for full details.