Натуральна, што людзі жадаюць паправіцца, але як вымераць і ўбачыць змены ў сабе? Цяжка палепшыць тое, што немагчыма вымераць. У гэтым можа дапамагчы дзённік назіранняў за сваімі думкамі, дзеяннямі і асаблівасцямі асобы. Кожнае наша рашэнне, дзеянне або думка з'яўляюцца праявай нашых якасцей, і наадварот, нашы дзеянні і думкі могуць фармаваць нашы якасці. Фіксуючы праявы сваіх якасцяў, вы удасканальваеце навыкі самааналізу. Гэта дапаможа вам больш свядома кіраваць сваімі якасцямі.