Пачніце размаўляць на новай мове адразу. uTalk Classic дапаможа вывучыць ключавыя словы і выразы, неабходныя для таго, каб пачаць размаўляць, адчуваць сябе ўпэўнена і заводзіць сяброў у любым месцы.
Звыш 30 мільёнаў людзей па ўсім свеце скарысталіся дасканалай методыкай uTalk, якая распрацоўвалася цягам 25 гадоў, для вывучэння новай мовы. Гэта проста, весела і з імгненнымі вынікамі… Новы яркі інтэрфейс і ўдасканаленыя гульні робяць працэс навучання яшчэ больш захапляльным.
uTalk Classic:
• Матывацыя. Атрымліваць задавальненне ад свайго занятку — найлепшы спосаб прызвычаіцца да яго. Вясёлыя і захапляючыя гульні ў uTalk Classic матывуюць вас працягваць навучанне.
• Аўтэнтычнасць. Над стварэннем кантэнту uTalk Classic працуюць носьбіты мовы і перакладчыкі, таму вы вучыцеся размаўляць так, як гэта робяць мясцовыя жыхары.
• Інтэлект. Праграма выяўляе, у якіх тэмах у вас добрыя вынікі (і ў якіх вам патрэбна дапамога), і індывідуальна падбірае адпаведныя гульні для вашага ўзроўню.
• Удасканаленне вымаўлення. Запісвайце свой голас падчас заняткаў па маўленні. Гэта можна рабіць неабмежаваную колькасць разоў, каб паляпшаць свой акцэнт.
• Візуальныя матэрыялы. Дзякуючы прыгожым малюнкам будуюцца сувязі паміж словамі і відарысамі, што паскарае вывучэнне. Выкарыстанне візуальных вобразаў спрыяе запамінанню новых іншамоўных слоў.
• Практычнасць. uTalk Classic вучыць словам і фразам, якія вам неабходныя для размовы па дзевяці пачатковых тэмах: першыя словы, ежа і напіткі, колеры, лічбы, часткі цела, час, паход у краму, выразы і краіны.
• Партатыўнасць. Карыстайцеся uTalk Classic у рэжыме афлайн у любой краіне свету без рызыкі атрымаць вялікі рахунак за перадачу даных у роўмінгу.