Мы стварылі гэта дадатак для вас, каб дапамагчы вам вывучаць тое, хто ёсць Бог, як спазнаваць Яго, і як ісці за Ім. Найлепшы спосаб для гэтага - збірацца ў групе вашых блізкіх і сяброў.
З нашым дадаткам у вашай групе вы станеце бліжэй адзін да аднаго і да Бога, вы будзеце разумець Біблію лепш, узрастаць больш у Богу, дзейнічаць больш як Ісус, ісці за Ім, і дзяліцца з іншымі тым, што вы даведаліся. Для кожнага ўрока вам дапаможа кіраўніцтва ў тэкставым фармаце (і будзе ў аўдыё фармаце таксама). І галоўнае, вы будзеце вывучаць і абмяркоўваць урыўкі з Бібліі разам.
Жыццё паслядоўнікаў Езуса можна параўнаць з жыццёвым цыклам раслін. Урокі ў нашым дадатку згрупаваны пад назвамі "Зараджэнне", "Развіццё", "Цвіценне", "Множанне" і "Іншыя Тэмы" (звязаныя з жыццёвымі патрэбамі). Кожны ўрок падзелены на тры часткі ўзаемадзеяння. Іх можа весці любы чалавек у вашай групе. Мы з нецярпеннем чакаем, калі вы выпрабуеце, як урок аднаго тыдня злучаецца з другога, каб дапамагчы вам расці ў Богу. Гэта ўзор для жыцця і росту паслядоўнікаў Езуса!
Дадатак "Вучнёўства" заўсёды будзе бясплатным. У ім прадстаўлены спосабы, якія дапамогуць вам падзяліцца ўрокамі ў фармаце PDF ці аўдыёфайламі MP3 з апісаннем урока. Дадатак змяшчае карысныя інструкцыі, кантактную інфармацыю трэнера, які дапаможа вам, а таксама экран блакіроўкі для прыватнасці і многае іншае.
- Ідэальна падыходзіць для тых, хто хоча ўзрастаць і станавіцца актыўнымі і плённымі паслядоўнікамі Ісуса.
- Выкарыстоўваецца фармат даследавання Бібліі, якім ужо карыстаюцца мільёны людзей па ўсім свеце.
- Змяшчае ўрокі, каб дапамагчы кожнаму чалавеку расці духоўна, дзе б ён ні знаходзіўся ў сваім разуменні Ісуса.
- Змяшчае гісторыі як у аўдыё, так і ў тэкставым фармаце.
- Пастаянна пашыраецца набор тэматычных урокаў аб такіх важных жыццёвых пытаннях, як каханне, шлюб, надзея, пераследы, вера і г.д.