Нататка распрацоўніка: Дадзенае прыкладанне я распрацоўваў на праграме прызначанай для распрацоўкі гульняў. Проста хацелася паспрабаваць сябе ў стварэнні нечага падобнага да такой праграмы. У сувязі з гэтым дадатак, на жаль, не абнаўляецца калі вы яго звернеце. Але я заўважыў што многім яно ўсё роўна спадабалася! Паспрабую абнавіць яго як толькі будзе час. Дзякуй! ^_^
Што гэта такое?
Тэхніка "Памідора" - гэта тэхналогія кіравання часам, якая можа быць выкарыстана для любых задач. Для многіх людзей час - гэта вораг. Турбота, выкліканае «ціканнем гадзін», прыводзіць да неэфектыўнай працы і да звычкі зацягваць задачы (пракрасцінацыі).
Тэхніка "Памідора" дазваляе выкарыстоўваць час як каштоўнага саюзніка ў дасягненні таго, што мы хочам зрабіць і як мы хочам гэта зрабіць. Яна дае нам магчымасць увесь час паляпшаць тое, як мы працуем ці вучымся.
Мэты!
Тэхніка «Памідора» дае просты інструмент для паляпшэння прадукцыйнасці (для Вас ці вашай каманды) і можа быць выкарыстана для:
*Палягчэнні пачатку працы
*Паляпшэнні канцэнтрацыі, збавенні ад адцягваючых фактараў
*Павышэнні дасведчанасці аб вашых рашэннях
*Паляпшэнні і захаванні матывацыі
*Вызначанасці з разуменнем дасягнення вашых мэт
*Удакладненні працэсу ацэнкі задач, якасна і колькасна
*Паляпшэнні вашага працоўнага ці навучальнага працэсу
*Умацаванні вашай рашучасці ў складаных сітуацыях
Як карыстацца?
Пачынайце працаваць:
1) Запусціце таймер ("памідор")
2) Працуйце пакуль «памідор» не пратэлефануе
3) Зрабіце кароткі перапынак (3-5 хвілін)
Працягвайце працаваць "памідор" за "памідорам", пакуль усе задачы не будуць выкананы. Кожныя 4 "памідора" рабіце доўгі перапынак (15-30 хвілін).
А таймер дапаможа Вам з гэтым і будзе ставіць паўзы і старт таймера аўтаматычна!