Аўтаматызаваны турыстычны велатранспарт "Карэта" для лакальных тэрыторый - сэрвіс па арэндзе сямейных веламабіляў праз мабільнае прыкладанне з функцыяй пабудовы турыстычных маршрутаў з аўдыягідам.
Аўтаматызаваны сэрвіс арэнды сямейных веламабіляў «Карэта» з бяспечнымі месцамі для дзяцей, дазволіць стварыць асаблівы настрой падчас велапрагулкі, а функцыянал сэрвісу «турыстычныя маршруты» з аўдыягідам дазволіць пазнаёміцца са славутасцямі, напоўніўшы велапрагулку адпаведным культурным і гістарычным кантэнтам.
- Сэрвіс «Карэта» вядзе дзейнасць на тэрыторыі паркаў, музейных комплексаў і пешаходных зон па арэндзе сямейных веламабіляў для турыстычных велапрагулак;
- Арэнда веламабіляў ажыццяўляецца праз дзеючае мабільнае прыкладанне;
- Кантроль за веламабілямі ажыццяўляецца пры дапамозе ўбудаваных GPS або GSM мадэмаў;
- Сэрвіс будзе зручны сем'ям з дзецьмі, групам турыстаў, а таксама пажылым грамадзянам, бо з'яўляецца зручнай альтэрнатывай пешым прагулкам, вырашае праблему перамяшчэння наведвальнікаў на далёкія адлегласці ў глыб тэрыторый робячы больш даступнымі значныя аб'екты парку.