У Zovoo кожны чалавек можа быць адначасова арганізатарам і ўдзельнікам любых падзеяў. Для кожнага карыстальніка прыкладанне прапануе разумную стужку і пошук падзей, улічваючы іх інтарэсы і месцазнаходжанне.
Лёгкім рухам рукі вы можаце стварыць падзею любой формы: няхай гэта будзе вечарынка, спартыўнае мерапрыемства, творчая сустрэча, або падарожжа, якое пакіне незабыўныя ўспаміны. Кожная падзея – унікальная: яна можа быць інтымнай, прызначанай толькі для абраных, ці адкрытай, даступнай кожнаму, хто пажадае далучыцца. Платныя і бясплатныя, анлайн і афлайн, разавыя і рэгулярныя - кожная падзея знаходзіць сваю аўдыторыю. Zovoo - гэта мост паміж тымі, хто ўжо вядзе свае мерапрыемствы, і тымі, хто марыць пра гэта. Ён дапамагае развіваць унутраны турызм, ператвараючы краіну ў калейдаскоп яркіх уражанняў. Гэта не проста інструмент для арганізатараў, але і персанальны гід па свеце падзей.
Zovoo можа паказаць, што цікавае адбываецца вакол вас, дапамагаючы заўсёды заставацца ў курсе таго, што адбываецца. З Zovoo падзеі перастаюць быць проста забаўкамі - яны становяцца вашай магчымасцю пабудаваць уласны бізнэс, ператварыць хобі ў прафесію, а мары - у рэальнасць.
Далучайся да супольнасці Клічу!