NeoStumbler — гэта праграма для збору месцазнаходжання бесправадных прылад, такіх як вышкі сотавай сувязі, кропкі доступу Wi-Fi і маякі Bluetooth.
Асноўныя функцыі:
- Актыўнае бесправадное сканаванне для атрымання высакаякасных дадзеных
- Пасіўны збор дадзеных у фонавым рэжыме для эканоміі энергіі батарэі (неабходна ўключыць у наладах)
- Адпраўка сабраных дадзеных у службу геалакацыі, сумяшчальную з Ichnaea, напрыклад, BeaconDB
- Экспарт неапрацаваных дадзеных у файл CSV або SQLite
- Карта з паказам абласцей збору дадзеных
- Статыстыка, якая паказвае колькасць выяўленых прылад з цягам часу
NeoStumbler мае адкрыты зыходны код, цалкам без рэкламы і паважае вашу прыватнасць!