Транспорт BY

4,4
5,26 тыс. водгукаў
500 тыс.+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Грамадскі транспарт анлайн: гарадскі, прыгарадны, міжгародні.
Расклад, маршруты і час прыбыцця аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных таксі, метро, чыгункі і трамваяў.

У цяперашні час наша праграма працуе ў наступных гарадах і рэгіёнах:
Мінск (Увесь транспарт) 🚇🚋🚌 🚎 🚐
Аператар перавозак: ДП “Сталічны транспарт і сувязь”

Мінская вобласць (Увесь транспарт) 🚌 🚐
Аператар перавозак: ДП “Мінаблпасажыртранс”

Гомель і Гомельская вобласць (Увесь транспарт) 🚌 🚎 🚐
Аператар перавозак: ДП “Гомельаблпасажыртранс”

Магілёў і Магілёўская вобласць (Маршруткі) 🚐
Аператар перавозак: ДП “АТЭК - Магілёў”

Брэст і Брэсцкая вобласць (Увесь транспарт) 🚌 🚎 🚐
Аператар перавозак: ДП “Брэстгартранс”

Гродзенская вобласць (Аўтобусы) 🚌
Аператар перавозак: ДП “Аператар пасажырскіх перавозак”

📅 Расклад анлайн!
Расклад руху аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і маршрутак можна паглядзець у анлайн табло на смартфоне. Выбірайце патрэбны від транспарту і падыходзячы час. Расклад даступны для кожнага дня тыдня.

🗺 Як дабрацца?
Плануйце маршрут з дапамогаю праграмы з улікам падыходзячых вам відаў грамадскага транспарту - аўтобус, тралейбус, трамвай і маршрутнае таксі. Для пабудовы маршруту выбірайце сваё бягучае месцазнаходжанне, прыпынак транспарту ці проста месца на карце.

📍 Дзе мой аўтобус?
Увесь транспарт вашага горада адлюстроўваецца на карце ў рэжыме рэальнага часу. Сачыце за вашым аўтобусам, тралейбусам, трамваем або маршруткай. Цяпер вы дакладна ведаеце, дзе ваш аўтобус.

Калі мой тралейбус прыедзе на прыпынак?
Час прыбыцця транспарту на прыпынак разлічваецца на падставе рэальнага месцазнаходжання транспартнага сродку. Калі рэйс затрымліваецца, то вы адразу ўбачыце паведамленне ў анлайн табло вашага прыпынку. Для кожнага рэйса можна ўбачыць актуальную інфармацыю пра ягоны канцавы прыпынак.

Абранае
Адзначайце вашы любімыя маршруты грамадскага транспарту зорачкай, каб хутка знаходзіць іх у Абраным. Гэта можна рабіць на любым прыпынку. Прыпынак будзе даданы ў Абранае, калі адзначаны хоць адзін маршрут, што праходзіць праз гэты прыпынак. Цяпер лёгка і хутка ўсяго адным націсканнем можна перайсці на прыпынак ці паглядзець ягоны маршрут.

Наладкі
Хочаце бачыць толькі пэўныя віды транспарту на карце? Выбірайце патрэбныя ў Наладках. Таксама ў Наладках можна ўключыць адлюстраванне толькі важных маршрутаў, якія дададзены ў Абранае. Наладзьце праграму максімальна зручна для сябе.

Рэгіён
Праграма дазваляе будаваць маршруты і праглядаць расклад не толькі ў гарадах, але і ў раёне і ў вобласці. Перасуньце карту ў патрэбную кропку і вы адразу ўбачыце расклад для гэтага рэгіёна.

Калі ласка, пераканайцеся, што ў вас уключаны інтэрнэт! Праграма паказвае толькі актуальную інфармацыю. Для гэтага ўсе звесткi аб месцазнаходжанні транспартных сродкаў, часе прыбыцця на прыпынак і расклад апрацоўваюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Мы будзем радыя прачытаць вашы водгукі і прапановы!
Пішыце нам на адрас it.transport.by@gmail.com
Абноўлена
6 мая 2024 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Гэта праграма можа абагульваць гэтыя тыпы даных з трэцімі бакамі
Асабістая інфармацыя і Фота і відэа
Праграма можа збіраць гэтыя тыпы даных
Дзеянні ў праграмах і Інфармацыя пра праграмы і іх прадукцыйнасць
Даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе
Не ўдалося выдаліць даныя

Ацэнкі і агляды

4,4
5,16 тыс. водгук
Зміцер Клімовіч
17 красавіка 2024 г.
Трэба замяніць GoogleMaps на OpenStreetMap, бо па ідэі і тыя, і тыя будуць дармовымі, але ў другой вядзецца мадэрацыя і прўка звестак па Беларусі. Таксама трэба, каб аператары хутчэй дадавалі беларускамоўныя назвы прыпынкаў, бо нават ёсць прыпынкі, якія і на рускай не маюць такой назвы, напрыклад канцавы прыпыначны пункт маршруту №10 у Мінску мянуецца Стары Аэрапорт, а не Аэрапорт
9 чалавек палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Евгений Алейник
31 сакавіка 2024 г.
Зрабілі лепей, малайцы, працуеце.
2 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
IBA Group
5 сакавіка 2024 г.
Канешне кожны выпадак лепей дакладна і падрабязна разабраць асобна. Бо шмат чаго залежыць ад таго як вядуць маршрутную інфармацыю транспартнікі у сваіх сістэмах дыспетчырызацыі, адкуль аўтаматам наш сервіс і бярэ усю інфармацыю ды адлюстроўвае вам.
Ivan Bubien
20 сакавіка 2024 г.
Up.up. Дзякуй за прыпынкі на беларускай мове і маршруты для г. Мінска. Бачу, што база Мінсктранса недасканалая, але ў большасці ўсё цудоўна. І далучаюся да пажаданняў аб пераходзе OpenStreetMap, бо Google Maps для Беларусі- суцэльная пакута..
2 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
IBA Group
5 сакавіка 2024 г.
Беларуска моўны пераклад назваў прыпынкаў робяць самі транспартнікі у сістемах дыспетчырызацыі. Зараз актыўна перакладаюць назвы транспртнікі Мінска і Мінскай воблаці. Дарэчы у бэта доступе есць новая версія прыкладання якая праз тыдень будзе ужо даступна усім

Новае

Агульныя паляпшэнні