“Sacred Space” (“Прастора Малітвы”) – гэта праект ірландскай правінцыі Таварыства Езуса. Сайт паўстаў у сценах інфармацыйнага цэнтра езуітаў у Ірландыі ў 1999 г. За кароткі час ён стаў шматмоўным. Пакрысе праект перарос у глабальнае інтэрнэт-апостальства для штодзённай малітвы. Крыніцай натхнення для “Прасторы малітвы” з’яўляецца духоўнасць св.Ігнацыя Лаёлы, які належаў да народа баскаў і жыў у 16 стагоддзі. Ягонае пазнанне Божага дзеяння ў сэрцах людзей дапамагло мноству людзей на працягу стагоддзяў аказалі вялікую дапамогу незлічоным людзям на працягу стагоддзяў і яшчэ больш карысныя сёння. Тысячы людзей з усяго свету штодня моляцца праз “Sacred Space”.
Ужыванне тэхналогій для паляпшэння малітоўнага досведу становіцца ўсё больш надзённым для многіх людзей. Некаторым усё яшчэ можа здавацца дзіўным маліцца за камп'ютарам, ноўтбукам або смартфонам. Але Бог прысутнічае паўсюль і выкарыстоўвае ўсе формы тэхналогій, каб дасягнуць нас, нават у самых нечаканых сітуацыях. Калі мы ведаем гэта і трохі папрактыкуемся, мы можам маліцца дзе заўгодна!
Мы прапануем старонкі, які будуць суправаджаць вас падчас штодзённай малітвы на працягу шасці этапаў, уключна з падрыхтоўкай цела і розуму, роздумам над урыўкам з Пісання, абраным для гэтага дня. Этапы наступныя:
- Прысутнасць
- Свабода
- Усведамленне
- Божае слова
- Размова
- Заканчэнне
Нягледзячы на тое, што малітвы напісаны ад першай асобы (ад “я”), яны прызначаны для выканання, а не проста для прачытання. Кожны этап – гэта своеасаблівае практыкаванне ці медытацыя, накіраваная на тое, каб дапамагчы быць у лучнасці з Богам і адчуць Божую прысутнасць.