Імгненная расшыфроўка

Водгукаў: 266 тыс.
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
1 млрд+
Спампоўванні
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Дзякуючы праграме "Імгненная расшыфроўка і апавяшчэнні пра гукі" людзі з парушэннямі слыху могуць удзельнічаць у размовах і даведвацца пра навакольныя гукі – для гэтага дастаткова мець тэлефон на базе Android.

На большасці прылад адкрыць Імгненную расшыфроўку і апавяшчэнні пра гукі можна, выканаўшы наступныя крокі:
1. Адкрыйце на прыладзе праграму "Налады".
2. Націсніце "Спецыяльныя магчымасці".
3. Націсніце патрэбную функцыю: "Імгненная расшыфроўка" ці "Апавяшчэнні пра гукі".

Каб уключыць імгненную расшыфроўку ці апавяшчэнні пра гукі, таксама можна скарыстаць кнопку спецыяльных магчымасцей, жэст ці хуткія налады (https://g.co/a11y/shortcutsFAQ).

Расшыфроўка ў рэальным часе
• Зменены інтэрфейс размовы дазваляе весці дыялог больш плаўна і проста.
• Расшыфроўка ў рэальным часе даступная на больш чым 80 мовах і дыялектах. Дадавайце ўласныя словы, якія вы часта ўжываеце, напрыклад імёны ці прадметы побыту.
• Наладзьце тэлефон, каб ён вібрыраваў, калі хтосьці прамаўляе ваша імя.
• Уводзьце адказы падчас размовы.
• Каб палепшыць успрыманне аўдыя, выкарыстоўвайце знешнія мікрафоны ў правадных гарнітурах, гарнітурах Bluetooth і USB-мікрафоны.
• Калі вы выкарыстоўваеце складны тэлефон, для больш зручнай камунікацыі з суразмоўнікамі расшыфроўка і ўведзеныя адказы будуць паказвацца на знешнім экране.
• Выберыце захаванне расшыфровак на працягу трох дзён. Захаваныя расшыфроўкі будуць тры дні захоўвацца на прыладзе, так што вы зможаце капіраваць іх і ўстаўляць у іншыя месцы. Стандартна расшыфроўкі не захоўваюцца.

Апавяшчэнні пра гукі
• Атрымлівайце апавяшчэнні пра важныя гукі вакол вас, напрыклад калі гучыць датчык дыму ці плача дзіця.
• Дадавайце ўласныя гукі, каб атрымліваць апавяшчэнні аб сігналах прыбораў.
• Праглядзіце апавяшчэнні пра гукі, якія былі вакол вас на працягу апошніх 12 гадзін, каб прааналізаваць, што адбывалася побач.

Патрабаванні:
• Android 12 ці пазнейшая версія.

Функцыя "Імгненная расшыфроўка і апавяшчэнні пра гук" была распрацавана сумесна з Галадэцкім універсітэтам – першай у ЗША вучэбнай установай для студэнтаў з парушэннямі слыху.

Даведка і водгук
• Каб адпраўляць водгукі і атрымліваць абнаўленні прадукту, далучыцеся да групы Google Accessible на старонцы https://g.co/a11y/forum.
• Калі вам патрабуецца дапамога з функцыяй "Імгненная расшыфроўка і апавяшчэнні пра гук", звяжыцеся з намі на старонцы https://g.co/disabilitysupport.

Папярэджанне аб дазволах
Мікрафон: функцыям "Імгненная расшыфроўка" і "Апавяшчэнні пра гукі" трэба доступ да мікрафона, каб расшыфроўваць маўленне побач з вамі. Пасля завяршэння апрацоўкі расшыфровак або распазнаных гукаў аўдыя не захоўваецца.
Апавяшчэнні: функцыі "Апавяшчэнні пра гукі" трэба доступ да апавяшчэнняў, каб паведамляць вам пра гукі.
Прылады паблізу: функцыі "Імгненная расшыфроўка" трэба доступ да інфармацыі пра прылады паблізу, каб падключацца да мікрафонаў Bluetooth.
Сэрвіс спецыяльных магчымасцей: функцыя "Апавяшчэнні пра гукі" выкарыстоўвае API сэрвісу спецыяльных магчымасцей, каб запускаць сэрвіс выяўлення гуку ў фонавым рэжыме і забяспечваць хуткі доступ з дапамогай жэста або кнопкі спецыяльных магчымасцей на прыладзе. Гэты API не выкарыстоўваецца для чытання, збору або захоўвання змесціва экрана ці асабістай інфармацыі.
Расшыфроўкі вашых размоў і апавяшчэнняў пра гукавыя падзеі ў рэальным часе
Абноўлена
17 жні 2026 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
  • Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
    Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
  • Праграма можа збіраць наступныя тыпы даных:
    Асабістая інфармацыя, Аўдыя і яшчэ 3
  • Даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе
  • Выдаліць даныя немагчыма

Ацэнкі і агляды

261 тыс. водгукаў
Yahor
12 чэрвеня 2024 г.
Please add Belarusian language
6 чалавек палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Alex vim
7 студзеня 2024 г.
Belarus language add
14 чалавек палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Роса Папурова
2 чэрвеня 2023 г.
intent://go-to-setting-airplane
3 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?

Што новага

• Перапрацаваны інтэрфейс размовы паляпшае і спрашчае ўзаемадзеянне.