Праверце сваю ўважлівасць і адчуйце спартыўны азарт з Fun Differences!
Fun Differences — гэта галаваломка, у якой трэба знаходзіць адрозненні паміж двума малюнкамі, каб рухацца далей. На кожным узроўні схавана 5 адрозненняў: знайдзіце іх усе і атрымайце доступ да новых захапляльных выпрабаванняў! У гульні тысячы розных малюнкаў і фотаздымкаў з дзясяткамі тысяч адрозненняў. Кожны знойдзе нешта па душы! Тут таксама больш за тысячу розных узроўняў, і кожны складанейшы і цікавейшы за папярэдні. Толькі найлепшыя пройдуць іх усе!
Тысячы гульцоў з усяго свету і пастаянныя турніры не дадуць вам сумаваць. Шукайце адрозненні, зарабляйце ачкі за кожны пройдзены ўзровень і падымайцеся ў рэйтынгу. Праверце сваю ўважлівасць, адшуквайце схаваныя прадметы, знаходзьце іх усе, збярыце ўсю калекцыю і развівайце навыкі рашэння галаваломак!
Каб прайсці самыя складаныя ўзроўні і знайсці ўсе адрозненні, карыстайцеся падказкамі. Выкарыстоўвайце крышталі, каб атрымаць дадатковыя падказкі. Крышталі можна атрымаць за праходжанне ўзроўняў або знайсці ў бясплатных скрынях. Заходзьце ў гульню штодня або разбіце скарбонку, каб атрымаць больш крышталяў!
Гуляй бясплатна, шукай адрозненні без рэкламы і на любых прыладах! Каб гуляць, не патрэбна шмат часу — гульня дапаможа табе расслабіцца і стане выдатным спосабам кінуць выклік сваёй увазе.
Асаблівасці:
Больш за тысячу захапляльных узроўняў!
Пастаянныя турніры і рэйтынг з абнаўленнямі ў рэальным часе!
Без рэкламы і абавязковых плацяжоў!
Штодзённыя бонусы за кожны пройдзены ўзровень!
Падказкі, каб палепшыць твой вынік!