Незалежна ад таго, ці кантралюеце вы сваю вагу, імкнецеся харчавацца здорава ці проста цікавіцеся сваімі штодзённымі звычкамі, Snap Bite прапануе мінімалістычны, але функцыянальны інтэрфейс для таго, каб зрабіць вядзенне дзённіка харчавання простым і інфарматыўным.
АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ:
Без абавязковай рэгістрацыі і без рэкламы
Лічыць калорыі значна прасцей, калі нішто не адцягвае ад мэты, а большасць функцый аплікацыі даступныя адразу ж, без доўгага запаўнення анкет і рэгістрацыі. Snap Bite не збірае адрасы электроннай пошты ці нумары тэлефонаў, а ваш дзённік харчавання захоўвае на вашай прыладзе.
Простае вядзенне дзённіка харчавання
Запісвайце свой сняданак, абед і вячэру ўсяго некалькімі дотыкамі. Інтуітыўна зразумелы інтэрфейс распрацаваны для максімальнай хуткасці запісу, і гэта дапамагае не стаміцца ад запаўнення і захоўваць прыхільнасць мэты.
Імгненны сканер штрых-кодаў
Ясіце гатовыя прадукты ці паўфабрыкаты? Проста навядзіце камеру на любы штрых-код, каб імгненна атрымаць дадзеныя аб харчовай каштоўнасці. Шырокая глабальная база дадзеных прадуктаў заўсёды прама ў вас пад рукой.
Глыбокі аналіз інгрэдыентаў
Адсочвайце не толькі калорыі, але і якасць. Сканар на аснове ШІ аналізуе склад стравы па фатаграфіі. Ведайце дакладна, што вы ясьце.
Хуткі ручны ўвод
Ядзіце хатнюю ежу ці ў мясцовым кафэ? Лёгка стварайце рэцэпты ўручную і ў адзін дотык дадавайце іх у дзённік. Захоўвайце любімыя стравы, каб у наступны раз запісваць іх яшчэ хутчэй.
Кніга рэцэптаў
Аб'ядноўвайце адсканаваныя інгрэдыенты ў адзін рэцэпт, калі вы часта гатуеце і дадавайце яго ў дзённік літаральна за пару націскаў.
Просты дзённік харчавання для тых, хто сочыць за калорыямі і макранутрыентамі