LibreOffice Viewer

3,4
Водгукаў: 9,32 тыс.
1 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Пакет LibreOffice гэта найлепшы пакет офісных праграм для настольных машын, а зараз ён даступны таксама як свойская праграма на сістэме Android. Гэты пакет забяспечваецца жывой супольнасцю, якую прадстаўляе фонд «The Document Foundation», непрыбытковая арганізацыя, размешчаная ў Германіі.

Аглядальнік LibreOffice Viewer утрымлівае таксама першыя рэалізацыі магчымасцяў рэдагавання, але пакуль што гэтыя магчымасці лічацца толькі спробнымі і недастаткова надзейнымі, каб карыстацца імі ў важных работах. Вялікай дапамогай былі б паведамленні аб досведзе карыстання і памылках у працы прадукта, каб распрацоўшчыкі маглі паляпшаць якасць пакета і давесці яго да стану поўнафункцыянальнага тэкставага рэдактара.

Аглядальнік LibreOffice Viewer падтрымлівае наступныя фарматы файлаў:
• Фармат Open Document (пашырэнні назваў файлаў odt, ods і odp);
• Microsoft Office 2007/2010/2013 (docx, xlsx і pptx);
• Microsoft Office 97/2000/XP/2003 (doc, xls і ppt).

Спробныя магчымасці рэдагавання LibreOffice Viewer уключаюць змяненні словаў ва ўжо наяўных абзацах і змяненні стыляў ужо выкарыстаных шрыфтоў – цёмны, курсіў і г.д. З дапамогай супольнасці распрацоўшчыкаў магчымасці рэдагавання будуць у далейшым пашыраныя і палепшаныя.

Просьба да карыстальнікаў: паведамляйце пра памылкі працы праграмы. Для гэтага адкрывайце сайт https://bugs.documentfoundation.org, куды можна змяшчаць паведамленні і адпаведныя дэманстрацыйныя файлы.

LibreOffice Viewer аснаваны на тым самым праграмным рухавіку, што і LibreOffice для сістэм Windows, OS X і Linux, у спалучэнні з інтэрфейсным модулем, аснаваным на браўзеры Firefox для Android. Таму дакументы чытаюцца аднолькава з тым, як гэта робіць LibreOffice у настольных сістэмах.

LibreOffice Viewer выпушчаны пад ліцэнзіяй карыстання «Mozilla Public License v2».

Заслугі і падзякі: LibreOffice Viewer распрацаваны ў кампаніях Collabora і Igalia з падтрымкай кампаніі Smoose, улучна з укладамі навучэнцаў праграмы Google Summer of Code, у супрацоўніцтве з фондам «The Document Foundation» і супольнасцю LibreOffice. Кампанія SUSE дала ключавую падтрымку міжплатформавай распрацоўкі, а кампанія «Mozilla Corporation» – некалькі ключавых кампанентаў. Асаблівыя падзякі сотням незалежных удзельнікаў супольнасці LibreOffice, якія ўдзельнічалі ў працы над крынічным тэкстам ад 2010 году. Заслугі і падзякі поўнасцю: http://www.libreoffice.org/about-us/credits .
Абноўлена
7 ліс 2025 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
Даныя не збіраюцца
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра збор даных

Ацэнкі і агляды

3,5
7,79 тыс. водгукаў

Што новага

• various improvements and fixes from LibreOffice core
• support for 16 KB memory page sizes