Еду ў Магадан

· Östgruppen · Narrated by Стась Дадэрка
5.0
1 review
Audiobook
8 hr 14 min
Unabridged
Eligible
Want a free 14 min sample? Listen anytime, even offline. 
Add

About this audiobook

Рукапіс дзённіка напісаны ў турме КДБ і перададзены на волю. У сакавіку 2013 года сябры Ігара Аліневіча выдалі кнігу «Еду ў Магадан» на мове арыгіналу – па-расейску. З ёй аўтар стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Турэмны дзённік перакладзены на некалькі замежных моваў. Беларускае выданне, дапоўненае новымі артыкуламі, выйшла ў 2017 годзе.


У кнізе аўтар дэталёва апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцерагае, выказвае ўласныя погляды і прынцыпы.


Упершыню Ігар Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены спецслужбамі ў Маскве 28 ліставада 2010 года. Яго перавезлі ў Мінск і змясцілі ў так званую «амерыканку». Разам з Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам быў абвінавачаны ва ўдзеле ў розных акцыях анархістаў, за што быў асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віну не прызнаў. Выйшаў на волю праз 5 год зняволення ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні.


Пасля вызвалення Ігар Аліневіч з’ехаў з Беларусі, але ў 2020 годзе вярнуўся. У тым жа годзе яго разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень пераведзены на турэмны рэжым і адбывае зняволенне ў Следчай турме No 8 Жодзіна.

Ratings and reviews

5.0
1 review

Rate this audiobook

Tell us what you think.

Listening information

Smartphones and tablets
Install the Google Play Books app for Android and iPad/iPhone. It syncs automatically with your account and allows you to read online or offline wherever you are.
Laptops and computers
You can read books purchased on Google Play using your computer's web browser.