Доўгая дарога дадому

· audiobooks.by · 讲述者:Ісай Свістулькін
5.0
2条评价
有声读物
16 小时 52 分钟
完整版
符合条件
想免费试听 14 分钟?随时畅听,离线也能听。 
添加

关于此有声读物

Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі.

У гэтай кнізе — аповед пра кнігі і сяброўства, пра ўласны лёс, біяграфію пакалення і краіны. Першаштуршком да напісання «Доўгай дарогі дадому» стала падрыхтоўка і публікацыя ў часопісе «Полымя» ў 2001 г. гутаркі Васіля Быкава з Алесем Адамовічам. «З прычыны яе амаль 20-гадовай даўнасці яна не задаволіла аўтара, які пастарэў і прыняўся старанна яе выпраўляць, скарачаць, перапрацоўваць. І так уцягнуўся ў сваё перажытае мінулае, што за зіму не здолеў ад яго адарвацца, — гаварыў пісьменнік у час аднаго інтэрв’ю. — На жаль ці на шчасце — не ведаю, але напісаў кнігу — не вельмі разумную і цікавую, але пра тое, што так ці іначай падалося мне важным у маім жыцці і літаратурным лёсе».

«Доўгая дарога дадому» выйшла ў той час, калі аўтар знаходзіўся на бальнічным ложку ў Празе. І хоць меркаваў напісаць працяг кнігі, але часу для гэтага ўжо не было — наперадзе былі вяртанне дадому і назаўсёдны адыход у вечнасць.

Вокладка: Артур Вакараў

评分和评价

5.0
2条评价

为此有声读物评分

欢迎向我们提供反馈意见。

聆听信息

智能手机和平板电脑
只要安装 AndroidiPad/iPhone 版的 Google Play 图书应用,不仅应用内容会自动与您的账号同步,还能让您随时随地在线或离线阅览图书。
笔记本电脑和台式机
您可以使用计算机上的网络浏览器阅读在 Google Play 购买的图书。