Anarchy in the UKR

· Skaryna Press
eBook
214
หน้า
มีสิทธิ์

เกี่ยวกับ eBook เล่มนี้

Anarchy in the UKR — кніга аб часах, якія бывае ня­проста ўявіць тым, хто ў іх не жыў. Аб пары без ін­тэрнэту і мабільнікаў, аб тым пераломе, калі па­ну­ючыя паўсюль чырвоныя сцягі ды лозунгі КПСС рап­тоўна пачалі траціць сваю актуальнасць, са­сту­па­ючы нефармальным аб’яднанням і вулічным ту­соўкам, калі на шырокі прастор выйшлі чар­нуха, эза­тэрыка, а з імі — няўрымслівыя прад­пры­маль­ні­кі, якія спрабавалі на ўсім гэтым за­рабіць.

Жа­данавыя нататкі рэзкія, непрычасаныя, яны часта руйнуюць адрэтушаваныя карціны мі­ну­ла­га, якія праз нейкі час могуць складвацца на­ват у не­пасрэдных сведкаў падзей. У гэтым іх каш­тоў­насць.

“Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі моцнае ўражанне, што ён адразу ж вырашыў узяцца за пераклад. Ён вый­шаў друкам у Менску ў 2012 годзе. У 2014 годзе замацярэлы к таму часу Жадан пе­ра­выдаў “Анархію” разам з “Луганскім дзённікам”, ад­рэдагаваўшы свой першапачатковы тэкст: упа­рад­каваў пунктуацыю, месцамі прыбраў не­па­трэб­ныя выпады і каментары, у выніку чаго твор стаў яшчэ больш выразным і — разам з тым — ляг­чэй­шым для ўспрыняцця. У 2022 годзе Алег Жлутка загарэўся ідэяй зрабіць перакладу капітальны “рэмастэрынг” — на­блізіць яго да формы, у якой украінскі твор існуе сёння. Гэты пераклад вы трымаеце ў сваіх руках.

เกี่ยวกับผู้แต่ง

Сяргей Жадан — паэт, празаік, пе­ракладчык, эсэ­іст, арганізатар літаратурных фе­стываляў, рок-кан­цэр­таў, тэатралізаваных пер­формансаў і ак­цый грамадзянскага не­пад­па­рад­ка­ван­ня. Адзін з най­больш папулярных і вядомых у свеце сучасных ук­ра­інскіх аўтараў.

Алег Жлутка — перакладчык, удзельнік пра­ва­аба­рон­чага руху, перформер і музы́ка. Нарадзіўся ва Ук­раіне ў 1980 годзе. Удзельнік “Тэатра псіхічнай не­ў­раў­наважанасці” Іллі Сіна, Таварыства ўкра­ін­скай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісь­мен­ні­каў, праекта “Свамова”, арт-суполкі “Няхай”. У ця­пе­рашні час жыве ў Варшаве.

ให้คะแนน eBook นี้

แสดงความเห็นของคุณให้เรารับรู้

ข้อมูลในการอ่าน

สมาร์ทโฟนและแท็บเล็ต
ติดตั้งแอป Google Play Books สำหรับ Android และ iPad/iPhone แอปจะซิงค์โดยอัตโนมัติกับบัญชีของคุณ และช่วยให้คุณอ่านแบบออนไลน์หรือออฟไลน์ได้ทุกที่
แล็ปท็อปและคอมพิวเตอร์
คุณฟังหนังสือเสียงที่ซื้อจาก Google Play โดยใช้เว็บเบราว์เซอร์ในคอมพิวเตอร์ได้
eReader และอุปกรณ์อื่นๆ
หากต้องการอ่านบนอุปกรณ์ e-ink เช่น Kobo eReader คุณจะต้องดาวน์โหลดและโอนไฟล์ไปยังอุปกรณ์ของคุณ โปรดทำตามวิธีการอย่างละเอียดในศูนย์ช่วยเหลือเพื่อโอนไฟล์ไปยัง eReader ที่รองรับ