аднойчы паўстае адна гадзіна,
што мае твар і голас – свой, адзіны…
І гэтым голасам гаворыць Бог.
У паэтычным зборніку Алеся Дуброўскага-Сарочанкава біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць, а адным з галоўных матываў у тэматычнай прасторы кнігі становіцца час.
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) – паэт, філолаг, тэолаг.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. Доктар тэалогіі, прэсвітар.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах «Чырвоная змена», «ЛіМ», «Першацвет», «Бярозка», «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», «Нёман» і інш., перакладаліся на рускую мову.
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.