Psiphon — гэта правераны VPN з адкрытым зыходным кодам, створаны для хуткага, бяспечнага і надзейнага доступу ў інтэрнэт.
Ужо больш за 20 гадоў Psiphon дапамагае мільёнам людзей па ўсім свеце атрымліваць доступ да любімых праграм, сайтаў і сэрвісаў. Psiphon аб’ядноўвае тэхналогіі VPN, проксі і абыходу цэнзуры, каб вы заставаліся на сувязі нават у сетках з абмежаваннямі.
Абараняеце злучэнне ў публічнай сетцы Wi-Fi, хочаце больш прыватнасці ў інтэрнэце ці адкрываеце кантэнт там, дзе інтэрнэт абмежаваны, — з Psiphon можна лёгка падключыцца ўсяго адным дотыкам.
ЧАМУ PSIPHON?
ХУТКІ І НАДЗЕЙНЫ VPN
Psiphon аўтаматычна выбірае аптымальны спосаб падключэння з улікам умоў вашай сеткі, дапамагаючы вам заставацца на сувязі, дзе б вы ні былі.
СТВОРАНЫ ДЛЯ ДОСТУПУ
Гэта больш, чым звычайны VPN. Psiphon выкарыстоўвае некалькі тэхналогій VPN, проксі і абыходу блакіровак, якія дапамагаюць адкрываць сайты, праграмы і анлайн-сэрвісы нават у сетках з абмежаваннямі.
ПРЫВАТНЫ І БЯСПЕЧНЫ ПРАГЛЯД
Psiphon перадае ваш інтэрнэт-трафік праз абаронены тунэль між вашай прыладай і сеткай Psiphon, дапамагаючы абараніць злучэнне ў публічных сетках Wi-Fi і іншых ненадзейных сетках. Psiphon не збірае даных, якія дазваляюць устанавіць вашу асобу.
АДКРЫТЫ ЗЫХОДНЫ КОД
Зыходны код Psiphon адкрыты: гэта робіць тэхналогіі, на якіх працуе сэрвіс, празрыстымі і дазваляе незалежна іх праверыць.
НАМ ДАВЯРАЮЦЬ ВА ЎСІМ СВЕЦЕ
Больш за два дзесяцігоддзі людзі па ўсім свеце спадзяюцца на Psiphon для доступу ў інтэрнэт — у тым ліку падчас самых маштабных у свеце выпадкаў інтэрнэт-цэнзуры і блакіровак.
МАГЧЫМАСЦІ
● Хуткія і надзейныя VPN-злучэнні
● Падключэнне адным дотыкам
● Аўтаматычны выбар пратакола з улікам умоў сеткі
● Глабальная сетка сервераў
● Раздзельнае тунэляванне
● Некалькі тэхналогій VPN, проксі і абыходу блакіровак
● Бяспечны прагляд сайтаў у сетках Wi-Fi і мабільных сетках
● Доступ да сайтаў, праграм і сэрвісаў у сетках з абмежаваннямі
● Тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам
● Падтрымка некалькіх моў
PSIPHON PLUS
Перайдзіце на Psiphon Plus, каб атрымаць больш магчымасцей і карыстацца праграмай без рэкламы.
Палітыка прыватнасці: https://psiphon.ca/privacy.html
Умовы выкарыстання: https://psiphon.ca/license.html
Хуткі, бяспечны VPN для прыватнага прагляду і надзейнага доступу адусюль.