Vivaldi: Прыватны Браўзер

Водгукаў: 134 тыс.
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
5 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
Неабмежаваны інтэрнэт
Даведацца больш
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Vivaldi - новы бяспечны браўзер з мноствам налад. У яго ўбудавана шмат карысных функцый уключаючы блакаванне адсочвання і рэкламы і прыватны пераклад. Нататкі і сродак для стварэння здымкаў экрана дапамагаюць паскорыць працу, а параметры для змены стылю ўкладак і тэмаў дадуць магчымасць наладзіць выгляд праграмы. Спампуйце бясплатна і пачніце працу.

🕵️‍♂️ ПРЫВАТНАЯ ПРАЦА

Ваш браўзер, ваша кіраванне. Мы не сочым за тым, як вы выкарыстоўваеце браўзер, а прыватныя ўкладкі не захоўваюць гісторыю прагляду. Таксама ў прыватных укладках не захоўваюцца cookie і часовыя файлы.

💡 РАЗНАСТАЙНЫЯ ЎКЛАДКІ

Абярыце Панэль укладак, калі працуеце на вялікім экране або планшэце, або Пераключальнік, каб кіраваць вашымі ўкладкамі. У пераключальніку вы можаце кіраваць адкрытымі, прыватнымі, нядаўна адкрытымі ўкладкамі, а таксама адкрытымі на іншай прыладзе.

⛔️ БЛАКУЙЦЕ РЭКЛАМУ І АДСОЧВАННЕ

Убудаваны сродак Блакавання рэкламы блакуе рэкламу і адсочванне з боку сайтаў. Больш няма патрэбы ў дадатковых пашырэннях. Таксама браўзер працуе хутчэй.

🏃‍♀️ ПРАЦУЙЦЕ ХУТЧЭЙ

Працуйце хутчэй, дадаючы ўлюбёныя сайты на Панэль хуткага адкрыцця, каб адкрываць іх адным дотыкам. Вы можаце сартаваць іх па каталогах і абіраць параметры адлюстравання. Вы можаце змяняць сістэмы пошуку з дапамогай Прэфіксаў сістэм пршуку падчас уводу ў адрасным радку (напрыклад, "d" для DuckDuckGo або "w" для Wikipedia).

🛠 УБУДАВАНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ

Vivaldi мае мноства ўбудаваных інструментаў, якія паляпшаюць прадукцыйнасць і паскараюць працу. Вось некаторыя з іх:

- Пераклад сайтаў з дапамогай Перакладу Vivaldi (распрацавана Lingvanex).
- Стварэнне Нататак падчас агляду сеціва і іх сінхранізацыя з іншымі прыладамі.
- Здымак экрана усёй старонкі або толькі бачнай вобласці і абмен здымкамі паміж прыладамі.
- Сканер QR-кодаў для абмену спасылкамі паміж прыладамі.
- Дзеянні старонкі для ўжывання фільтраў да старонкі.

🍦 ВАШЫЯ ДАНЫЯ ЗАЎСЁДЫ З ВАМІ

Браўзер Vivaldi даступны для Windows, Mac і Linux! Сінхранізуйце даныя паміж прыладамі. Адкрытыя ўкладкі, захаваныя лагіны і паролі, закладкі і нататкі лёгка сінхранізуюцца паміж прыладамі ў абароненым з дапамогай шыфравання рэжыме.

Усе функцыі браўзера Vivaldi

- Сінхранізацыя
- Блакаванне рэкламы
- Здымак экрана
- Старонка хуткага адкрыцця
- Нататкі з падтрымкай фарматавання
- Прыватныя ўкладкі
- Цёмная тэма
- Кіраўнік закладак
- Сканер QR-кодаў
- Падтрымка вонкавых кіраўнікоў спампоўванняў
- Нядаўна закрытыя ўкладкі
- Прэфіксы сістэм пошуку
- Рэжым чытання
- Кланаванне ўкладак
- Дзеянні старонкі
- Выбар мовы
- Кіраўнік спампоўванняў
- Ачыстка даных агляду падчас выхаду
- Абаронены WebRTC
- Блакаванне сookie
- 🕹 Убудаваная гульня

Большасць функцый Vivaldi з'явілася па прапановах карыстальнікаў. Як яшчэ можна палепшыць браўзер? Прапануйце новую функцыю: https://vvld.in/feature-request.

Пэўныя спасылкі ў Vivaldi з’яўляюцца партнёрскімі. Як удзельнік праграмы Amazon Associates і партнёр eBay, Vivaldi можа атрымаць узнагароду, калі вы здзейсніце пакупку, што адпавядае патрабаванням, праз сайт, адкрыты ў Vivaldi. Гэта дапамагае падтрымліваць Vivaldi і захоўваць яго незалежнасць.

✌️ ШТО ТАКОЕ VIVALDI?

Мы ствараем магутны і наладжвальны браўзер. Нашыя асноўныя прынцыпы: прыватнасць і наладжвальнасць. Мы не сочым за вамі і перакананыя, што праграмнае забеспячэнне павінна быць прыватным і бяспечным. Таксама мы лічым, што праграмы мусяць быць такімі ж непаўторнымі, як іх карыстальнікі. Вы вырашаеце, як працуе і выглядае Vivaldi. Гэта ваш браўзер.

Каб выкарыстоўваць Vivaldi напоўніцу, сінхранізуйце даныя з версіяй для камп'ютара (даступна для Windows, macOS і Linux). У ёй мноства функцый, якія вам спадабаюцца. Спампаваць можна на vivaldi.com

Перайдзіце на новы ўзровень карыстання браўзерам на смартфоне ці планшэце з Vivaldi.
Супермоцны прыватны браўзер! Двухузроўневыя ўкладкі, адблокер і разумныя функцыі
Абноўлена
24 вер 2026 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
  • Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
    Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
  • Даныя не збіраюцца
    Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра збор даных

Ацэнкі і агляды

121 тыс. водгукі
Źmicier
22 лістапада 2024 г.
Зручная і цікавая праграма, якая ўвесь час развіваецца. Яшчэ б убудаваны VPN, воблачны дыск і сродкі для рэдагавання дакументаў і будзе магутны камбайн для працы ў сеціве.
4 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Vivaldi Technologies
23 лістапада 2025 г.
Дзякуй за цудоўны водгук! Рады, што Vivaldi вам падабаецца. - Каманда Vivaldi
Дзмітрый Перлаў
14 верасня 2023 г.
Добры браўзер. Не хапае кампрэсіі трафіку ці VPN.
1 чалавек палічыў гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Vivaldi Technologies
23 лістапада 2025 г.
Дзякуй за ваш водгук! Рады, што браўзер вам падабаецца. Мы ўлічылі вашыя пажаданні і перададзім іх камандзе для разгляду ў наступных абнаўленнях. Калі ёсць дадатковыя ідэі, пішыце на forum.vivaldi.net. Распавядзіце пра нас сябрам! - Каманда Vivaldi
Kekich
21 чэрвеня 2023 г.
How about integration of 2fa codes? Similar to authy but in browser
2 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Vivaldi Technologies
12 снежня 2025 г.
Hi there. Thanks for the suggestion and the 5 stars. Integrating 2FA code management in the browser is an interesting idea. Please share more details and your use cases at forum.vivaldi.net or via our feature request form at https://vvld.in/feature-request so the team can evaluate it.

Што новага

Vivaldi 8.2 hits Android with exciting news 🎉:

- Extensions support: full access to Chrome Web Store extensions from your phone or tablet, so you can shape your mobile browser exactly the way you want it.

- Local calculator in your Address Bar: a convenient and private way to perform your daily math, directly from your browser. No more switching apps or opening new tabs!

Love this update? Rate us 5⭐ and tell others about Vivaldi!