Браўзер Opera – гэта хуткі і бяспечны вэб-браўзер для вашай прылады Android. У ім перапрацаваная навінавая стужка, убудаваны блакіроўшчык рэкламы і бясплатны VPN.
★ Папулярныя функцыі ★
● Блакіруйце рэкламу для хутчэйшага прагляду:
Убудаваны сродак блакіроўкі рэкламы ў Opera эфектыўна дапамагае пазбавіцца ад дакучлівай рэкламы і загружае старонкі хутчэй, каб палепшыць зручнасць працы з браўзерам.
● Бясплатны, неабмежаваны, убудаваны VPN:
Палепшыце сваю прыватнасць і бяспеку з нашым убудаваным бясплатным VPN. Уключыце Opera VPN у прыватным рэжыме, і ваш IP-адрас будзе заменены віртуальным. Гэта дазволіць вам пазбегнуць ненаўмыснага абагульвання інфармацыі аб месцазнаходжанні і ідэнтыфікацыйнай інфармацыі.
● Убудаваны сканер QR-кодаў і штрыхкодаў:
Лёгка знаходзьце ўбудаваны сканер QR-кодаў і штрыхкодаў. Проста націсніце на радок пошуку, і сканер з’явіцца справа. Накіруйце камеру на любы QR-код або штрыхкод, і ён будзе адсканіраваны аўтаматычна.
● Flow: лёгка злучае ўсе вашы прылады:
Папулярная функцыя Flow дазваляе файлам, спасылкам або відарысам, якімі вы дзеліцеся, адразу ж з’яўляцца на вашых прыладах, на якіх уключаны Flow, што дазваляе лёгка пераключацца паміж тэлефонам, планшэтам або камп’ютарам iPhone ці Android.
● Персаналізаваная стужка навін:
Палепшаная стужка навін, якая працуе на платформе нашага разумнага навінавага рухавіка штучнага інтэлекту, дазваляе прагортваць некалькі персаналізаваных навінавых каналаў у браўзеры, падпісвацца на вашы любімыя тэмы і захоўваць гісторыі, якія можна будзе прачытаць пазней.
● Начны рэжым:
Начны рэжым браўзера Opera прапануе параметры асвятлення, якія можна наладзіць для найбольшай зручнасці пры чытанні ў цемры і найменшага напружання вачэй. Начны рэжым можна лёгка знайсці ў галоўным меню.
● Кіруйце паролямі і аўтазапаўненнем інфармацыі крэдытных картак:
Пагадзіцеся з аўтаматычным захоўваннем пароляў на кожным сайце і бяспечна аўтаматычна запаўняйце плацежную інфармацыю для шопінгу ў інтэрнэце.
● Праглядайце прыватна:
Выкарыстоўвайце прыватныя ўкладкі, каб працаваць у рэжыме інкогніта ў інтэрнэце, не пакідаючы за сабой след на прыладзе. Лёгка пераключайцеся з прыватнага на звычайны рэжым прагляду вэб-старонак і назад у галерэі ўкладак.
● Чытайце камфортна на любым экране:
У браўзеры Opera ёсць налада памеру тэксту, якая дапамагае адаптаваць старонкі так, каб вам было зручна чытаць. Акрамя таго, яна ідэальна працуе разам з нашай функцыяй аўтаматычнага абцякання тэкстам для выдатнай зручнасці чытання.
● З лёгкасцю кіруйце спампоўкамі:
Наш новы менеджар спамповак робіць спампоўку файлаў лёгкай і хуткай, як ніколі! Вы можаце з лёгкасцю сартаваць і абагульваць усе спампаваныя элементы, выдаляць іх з тэлефона або спіса спамповак хуткім правядзеннем управа або ўлева. Мы таксама падтрымліваем спампоўкі ў фоне, калі спампоўка яшчэ не завершана, але вам трэба адкрыць іншую праграму!
● Ярлыкі галоўнага экрана:
Даступны на тэлефонах Android версіі 7.1 або пазнейшых, браўзер Opera прапануе хуткі доступ з галоўнага экрана да пошуку, адкрыцця новай прыватнай укладкі або сканіравання QR-кодаў. Для стварэння ўласнага ярлыка на галоўным экране выканайце доўгі націск на значок Opera на галоўным экране вашай прылады і націсніце на патрэбную функцыю.
Рабіце больш з дапамогай Opera: https://www.opera.com/mobile/android
Opera можа паказваць рэкламу ад Facebook. Каб даведацца больш, наведайце https://m.facebook.com/ads/ad_choices
Заставайцеся на сувязі:
Twitter – http://twitter.com/opera/
Facebook – http://www.facebook.com/opera/
Instagram – http://www.instagram.com/opera
Тэрміны і ўмовы
Спампоўваючы гэту праграму, вы пагаджаецеся з Ліцэнзійным пагадненнем з карыстальнікам, размешчаным па адрасе https://www.opera.com/eula/mobile. Таксама вы можаце даведацца, як Opera апрацоўвае і абараняе вашы даныя, у нашай Заяве аб прыватнасці, размешчанай па адрасе: https://www.opera.com/privacy.