Бацькоўскі кантроль

1,6
325 тыс. водгукаў
50 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Бацькоўскі кантроль Family Link – гэта спадарожная праграма да Family Link для бацькоў. Гэту праграму трэба ўсталяваць толькі на прылады дзіцяці ці падлетка.

Паспрабуйце Family Link ад Google – праграму з функцыямі бацькоўскага кантролю. Бацькам дзяцей малодшага ўзросту і падлеткаў праграма Family Link дазваляе аддалена са сваёй прылады ўсталяваць асноўныя правілы карыстання электроннымі прыладамі, каб кантраляваць іх дзеянні падчас вучобы, гульні і вандровак у інтэрнэце. Для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў (або іншага прынятага ў вашай краіне ўзросту згоды) Family Link дазваляе стварыць Уліковы запіс Google, падобны на ваш, з доступам да большасці сэрвісаў Google.


Бацькоўскі кантроль Family Link дае шмат магчымасцей:

Дапамагайце дзіцяці знаходзіць карыснае змесціва

• Праглядайце дзеянні дзіцяці ў праграмах, бо не ўсе яны могуць быць карыснымі для дзяцей. Дапамажыце дзіцяці правільна карыстацца сваёй прыладай Android – справаздачы пакажуць, колькі часу яно праводзіць з любімымі праграмамі. Можна атрымліваць штодзённыя, штотыднёвыя і штомесячныя справаздачы.
• Кіруйце праграмамі дзіцяці. Своечасовыя апавяшчэнні дапамогуць дазваляць або забараняць дзіцяці спампоўку праграм з Крамы Google Play. Вы таксама можаце аддалена са сваёй прылады кіраваць куплямі ў праграмах і хаваць пэўныя праграмы на прыладзе дзіцяці.
• Задавальняйце цікаўнасць дзіцяці. Часам бывае цяжка вызначыць, якія праграмы падыходзяць вашаму дзіцяці, таму ў Family Link вам будуць прапанаваны рэкамендаваныя настаўнікамі праграмы, якія можна будзе аўтаматычна ўсталёўваць на яго прыладзе.


Сачыце за часам карыстання прыладай

• Наладжвайце абмежаванні. Вырашайце самі, колькі часу дзіця можа карыстацца электроннымі прыладамі. Family Link дазваляе ўсталёўваць на прыладзе дзіцяці дзённыя ліміты працы і час сну і такім чынам складаць для яго ідэальна збалансаваны распарадак дня.
• Блакіруйце прыладу дзіцяці. Калі надыходзіць час для гульні на свежым паветры, вячэры або сумеснага баўлення часу, можна аддалена заблакіраваць прыладу пад кантролем, каб зрабіць перапынак у карыстанні ёй.


Сачыце за тым, дзе знаходзіцца ваша дзіця

• Таксама не лішнім будзе ведаць, дзе знаходзіцца ваша дзіця, калі яго няма дома. Family Link дазваляе адсочваць яго месцазнаходжанне, калі яго прылады Android знаходзяцца разам з ім.


Важная інфармацыя

• Інструменты, якія прапануе Family Link, залежаць ад прылады вашага дзіцяці. Глядзіце спіс сумяшчальных прылад на сайце families.google.com/familylink/setup
• Хаця Family Link дапамагае кіраваць куплямі і спампоўкамі дзіцяці ў Google Play, яму не патрэбна ваша згода, каб усталёўваць абнаўленні (у тым ліку абнаўленні, якія пашыраюць дазволы), раней ухваленыя праграмы і праграмы з Сямейнай медыятэкі. Бацькам трэба рэгулярна праглядаць усталяваныя праграмы і дазволы для іх праз Family Link.
• Трэба ўважліва праглядаць спіс праграм, усталяваных на прыладзе дзіцяці, і адключаць непажаданыя для выкарыстання праграмы. Звярніце ўвагу на тое, што некаторыя з папярэдне ўсталяваных праграм адключыць немагчыма.
• Каб бачыць месцазнаходжанне прылады дзіцяці або падлетка, яна павінна быць уключанай, некаторы час знаходзіцца ў актыўным стане і быць падключанай да інтэрнэту.
• Рэкамендаваныя настаўнікамі праграмы даступныя ў ЗША толькі для бацькоў дзяцей пэўнага ўзросту.
• І хаця Family Link дазваляе бацькам кантраляваць дзеянні дзяцей у інтэрнэце, гэта не робіць інтэрнэт бяспечным. Прызначэнне праграмы – даць бацькам магчымасць выбіраць, як іх дзеці будуць карыстацца інтэрнэтам, і размаўляць з імі пра тое, для чаго ім гэта патрэбна.
Абноўлена
3 чэр 2024 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
Праграма можа збіраць гэтыя тыпы даных
Асабістая інфармацыя, Дзеянні ў праграмах і яшчэ 2
Даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе
Вы можаце запытаць выдаленне даных

Ацэнкі і агляды

1,5
299 тыс. водгукі
Вольтметр Физматович
26 кастрычніка 2023 г.
Начинает лагать как и мой телефон ( родителя) так и ребенка. Новые приложения скачиваются сами как у у меня так и у ребенка хотя он их не устанавливал
2 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Карыстальнік Google
23 студзеня 2019 г.
После установки приложения перестало работать приложение почта (на ноутбуке с виндовс 10) с подключенным аккаунтом гугл.
4 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?

Новае

Палепшана стабільнасць і выпраўлены памылкі.