Рэзервовае капіраванне і сінхранізацыя кантактаў на ўсіх прыладах
• Бяспечна захоўвайце рэзервовыя копіі кантактаў у сваім Уліковым запісе Google.
• Атрымлівайце доступ да сваіх кантактаў з любой прылады, на якой выкананы ўваход ва ўліковы запіс (у тым ліку і з новага тэлефона).
• Аднаўляйце са сметніцы кантакты, выдаленыя на працягу апошніх 30 дзён.
Упарадкоўванне кантактаў і актуалізацыя іх даных
• Адсартоўвайце кантакты на падставе таго, з якім уліковым запісам яны звязаны (працоўным, асабістым і г. д.).
• З лёгкасцю дадавайце кантакты і змяняйце даныя ўжо існуючых (напрыклад, нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты і фота).
• Атрымлівайце прапановы па аб’яднанні копій кантактаў, дадаванні карысных звестак і не толькі.
Будзьце на сувязі з самымі неабходнымі вам людзьмі
• Праглядайце важную інфармацыю (напрыклад, пра дні нараджэння і юбілеі).
• Дадавайце апавяшчэнні, каб не забываць пра асобыя дні.
• Хутка знаходзьце нядаўна дададзеныя або прагледжаныя кантакты.
Указаныя магчымасці, у тым ліку плітка абраных кантактаў і звязаная з кантактамі дадатковая функцыя, таксама даступныя ў Wear OS.