Бацькоўскі кантроль Family Link – гэта спадарожная праграма да Family Link для бацькоў. Гэту праграму трэба ўсталяваць толькі на прылады дзіцяці ці падлетка. Паспрабуйце Family Link ад Google – праграму з функцыямі бацькоўскага кантролю. Бацькам дзяцей малодшага ўзросту і падлеткаў праграма Family Link дазваляе аддалена са сваёй прылады ўсталяваць асноўныя правілы карыстання электроннымі прыладамі, каб кантраляваць іх дзеянні падчас вучобы, гульні і вандровак у інтэрнэце. Для дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў (або іншага
прынятага ў вашай краіне ўзросту згоды) Family Link дазваляе стварыць Уліковы запіс Google, падобны на ваш, з доступам да большасці сэрвісаў Google.
Бацькоўскі кантроль Family Link дае шмат магчымасцей:
Дапамагайце дзіцяці знаходзіць карыснае змесціва • Праглядайце дзеянні дзіцяці ў праграмах, бо не ўсе яны могуць быць карыснымі для дзяцей. Дапамажыце дзіцяці правільна карыстацца сваёй прыладай Android – справаздачы пакажуць, колькі часу яно праводзіць з любімымі праграмамі. Можна атрымліваць штодзённыя, штотыднёвыя і штомесячныя справаздачы.
• Кіруйце праграмамі дзіцяці. Своечасовыя апавяшчэнні дапамогуць дазваляць або забараняць дзіцяці спампоўку праграм з Крамы Google Play. Вы таксама можаце аддалена са сваёй прылады кіраваць куплямі ў праграмах і хаваць пэўныя праграмы на прыладзе дзіцяці.
• Задавальняйце цікаўнасць дзіцяці. Часам бывае цяжка вызначыць, якія праграмы падыходзяць вашаму дзіцяці, таму ў Family Link вам будуць прапанаваны рэкамендаваныя настаўнікамі праграмы, якія можна будзе аўтаматычна ўсталёўваць на яго прыладзе.
Сачыце за часам карыстання прыладай • Наладжвайце абмежаванні. Вырашайце самі, колькі часу дзіця можа карыстацца электроннымі прыладамі. Family Link дазваляе ўсталёўваць на прыладзе дзіцяці дзённыя ліміты працы і час сну і такім чынам складаць для яго ідэальна збалансаваны распарадак дня.
• Блакіруйце прыладу дзіцяці. Калі надыходзіць час для гульні на свежым паветры, вячэры або сумеснага баўлення часу, можна аддалена заблакіраваць прыладу пад кантролем, каб зрабіць перапынак у карыстанні ёй.
Сачыце за тым, дзе знаходзіцца ваша дзіця • Таксама не лішнім будзе ведаць, дзе знаходзіцца ваша дзіця, калі яго няма дома. Family Link дазваляе адсочваць яго месцазнаходжанне, калі яго прылады Android знаходзяцца разам з ім.
Важная інфармацыя • Інструменты, якія прапануе Family Link, залежаць ад прылады вашага дзіцяці. Глядзіце спіс сумяшчальных прылад на сайце families.google.com/familylink/setup
• Хаця Family Link дапамагае кіраваць куплямі і спампоўкамі дзіцяці ў Google Play, яму не патрэбна ваша згода, каб усталёўваць абнаўленні (у тым ліку абнаўленні, якія пашыраюць дазволы), раней ухваленыя праграмы і праграмы з Сямейнай медыятэкі. Бацькам трэба рэгулярна праглядаць усталяваныя праграмы і дазволы для іх праз Family Link.
• Трэба ўважліва праглядаць спіс праграм, усталяваных на прыладзе дзіцяці, і адключаць непажаданыя для выкарыстання праграмы. Звярніце ўвагу на тое, што некаторыя з папярэдне ўсталяваных праграм адключыць немагчыма.
• Каб бачыць месцазнаходжанне прылады дзіцяці або падлетка, яна павінна быць уключанай, некаторы час знаходзіцца ў актыўным стане і быць падключанай да інтэрнэту.
• Рэкамендаваныя настаўнікамі праграмы даступныя ў ЗША толькі для бацькоў дзяцей пэўнага ўзросту.
• І хаця Family Link дазваляе бацькам кантраляваць дзеянні дзяцей у інтэрнэце, гэта не робіць інтэрнэт бяспечным. Прызначэнне праграмы – даць бацькам магчымасць выбіраць, як іх дзеці будуць карыстацца інтэрнэтам, і размаўляць з імі пра тое, для чаго ім гэта патрэбна.