Google Chat – гэта найлепшы інструмент, які каманды ў Workspace могуць выкарыстоўваць для сувязі, супрацоўніцтва і выканання сумесных задач.
Абмен паведамленнямі і супрацоўніцтва на аснове штучнага інтэлекту – новыя магчымасці ад Gemini
• Будзьце ў курсе ўсяго, што адбываецца, – дзякуючы зводкам размоў.
• Атрымлівайце і адпраўляйце паведамленні на 120 мовах з дапамогай функцыі аўтаматычнага перакладу.
• Пошук на аснове AI дапаможа знайсці патрэбную інфармацыю.
• Запісвайце задачы – каб уся каманда трымала руку на пульсе.
Увесь набор функцый і інструментаў для працы і сувязі ў камандзе
• Размаўляйце ў чаце з асобнымі калегамі, групай ці ўсёй камандай адразу.
• Паведамляйце камандзе, калі вы занятыя ці гатовыя да размовы, з дапамогай персаналізаваных змяненняў стану.
• Дзяліцеся падрабязнымі навінамі праз аўдыя- і відэапаведамленні.
• Падтрымлівайце сувязь у рэжыме рэальнага часу – дзякуючы хуткім сустрэчам.
Уся моц Workspace: пераасэнсуйце камандную працу
• Інтэграцыя з праграмамі Workspace, у прыватнасці з Gmail, Календаром, Дыскам, Задачамі і Meet.
• Аблягчэнне каманднай працы – дзякуючы разумным чыпам для стварэння спасылак на файлы, карыстальнікаў і аўдыторыі.
• Адсочванне запытаў, каментарыяў і ўхваленняў з дапамогай праграмы "Google Дыск" для Chat.
• Магчымасць усталяваць прадукцыйныя праграмы для Google Chat, у прыватнасці PagerDuty, Jira, GitHub, Workday і шмат іншых.
• Стварэнне ўласных праграм з дапамогай Chat API як без напісання кода, так і з прымяненнем мінімальных ці прафесійных навыкаў праграмавання.
Бяспека
• Абаронена воблачнай архітэктурай Google і мадэллю бяспекі на аснове нулявога даверу.
• Не выкарыстоўваюцца праграмы для ПК, якія патрабуюць выпраўленняў, даныя не захоўваюцца на прыладах канцавых карыстальнікаў.
• Абарона даных з дапамогай тэхналогіі прадухілення страты даных (DLP) на аснове AI, а таксама выяўлення фішынгу і шкоднага ПЗ.
• Перанос з небяспечных устарэлых платформ.
Google Chat з’яўляецца часткай Google Workspace для кліентаў спажывецкага, адукацыйнага і бізнес-сектара.
Некаторыя функцыі даступныя ў рамках платнай падпіскі. Каб даведацца больш або пачаць выкарыстоўваць прадукт у рамках 14-дзённага пробнага перыяду, перайдзіце на старонку https://workspace.google.com/pricing.html.
Мы ў сацыяльных сетках:
X: https://x.com/googleworkspace
LinkedIn: https://www.linkedin.com/showcase/googleworkspace
Facebook: https://www.facebook.com/googleworkspace
Instagram: https://www.instagram.com/googleworkspace
TikTok: https://www.tiktok.com/@googleworkspace
YouTube: https://www.youtube.com/@googleworkspace